Сустрэча з вучнямі гімназіі № 56 г. Мінска у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
19 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі гімназіі № 56 г. Мінска.
У рамках сустрэчы для вучняў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю Нацыянальнага архіва, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнай выставай архіва, прысвечанай Году міру і стварэння: «Мы, белорусы – мирные люди…», наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны, а таксама архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.
![]() |
| 1. Дарогуш І.В. расказвае вучням аб гісторыі і асноўных напрамках дзейнасці Нацыянальнага архіва. |
![]() |
| 2. Наведванне вучнямі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 3. Вучні азнаямляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 4. Вучні азнаямляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 5. Вучні азнаямляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 6. Вучні азнаямляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 7. Вучні азнаямляюцца з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 8. Дарогуш І.В. знаёміць навучэнцаў з баявымі лісткамі партызанскіх атрадаў. |
![]() |
| 9. Дарогуш І.В. знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 10. Наведванне вучнямі архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 11. Наведванне навучэнцамі архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 12. Наведванне вучнямі архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 13. Навучэнцы азнаямляюцца з выставай, прысвечанай Году міру і стварэння: «Мы, беларусы – мірныя людзі…». |
![]() |
| 14. Вучні азнаямляюцца з інфармацыйнымі стэндамі аб кіруючым складзе Рэспублікі Беларусь і архіўнай галіны. |













