Правядзенне экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
15 чэрвеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцы 4 «А», «Б», «В», «Г» класаў школьнага лагера «Сонечны горад» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Маладзечна». У час правядзення экскурсіі архівіст Беразоўская В.М. расказала ўсім прысутным гісторыю архіва і архіўнай справы.
Таксама для дзяцей быў праведзены майстар-клас па падшыўцы справы. У ходзе экскурсіі супрацоўнікі архіва прадэманстравалі мабільныя выставы, падрыхтаваныя па дакументах і матэрыялах дзяржархіва, чытальную залу і архівасховішча. Быў прадэманстраваны фільм «Архіўныя імгненні» пра гісторыю архіва з моманту стварэння і па сенняшні дзень.
![]() |
1. Знаёмства з гісторыяй архіва |
![]() |
2. Падчас прэзентацыі выстаўкі «Старонкі гісторыі г. Маладзечна» |
![]() |
3. Вучні ў архівасховішчы |
![]() |
4. Майстар-клас па падшыўцы спраў |
![]() |
5. Прагляд фільма «Архіўныя імгненні» |