Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»
9 чэрвеня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і «Міжнароднага тыдня архіваў» ў установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
Гасцямі архіва сталі навучэнцы летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў», а таксама супрацоўнікі Суда Касцюковіцкага раёна. У пачатку сустрэчы вядучым архівістам ўстановы Вікторыяй Кандраценка навучэнцы праслухалі лекцыю пра гісторыю стварэння архіўнай справы ў Крычаўскім раёне, і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці, складам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні.
У чытальнай зале прысутныя азнаёміліся з дзейнымі стэндавымі выставамі «Ёсць маленькі горад над Сожам», «Ад мінулага да будучыні».
Затым хлопцы і дзяўчаты пабывалі ў сховішча, убачылі як і дзе захоўваюцца дакументы.