7 чэрвеня 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася інтэрнэт-выстава «Асяроддзе дыктуе мне форму…», прысвечаная 90-годдзю заслужанага архітэктара БССР Аксаны Фёдараўны Ткачук

У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі 7 чэрвеня 2023 г. адкрылася інтэрнэт-выстава, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага архітэктара БССР Аксаны Фёдараўны Ткачук «Асяроддзе дыктуе мне форму…».

Аксана Фёдараўна з’яўляецца аўтарам шэрагу буйных аб’ектаў у Мінску: мікрараёна «Ракаўская шаша-3», жылога комплексу на вуліцы Старавіленскай, комплексу будынкаў інстытута народнай гаспадаркі на Партызанскім праспекце.

У 1973 годзе Аксана Фёдараўна ўзначаліла творчую групу архітэктараў Мінскпраекта па праектаванні новага будынка Тэатра музычнай камедыі. Праект ажыццяўляўся з улікам будынка клуба тонкасуконнага камбіната, які існаваў на дадзеным месцы.

З 1977 па 1983 гады Аксана Ткачук працавала галоўным мастаком Мінска. У 1980-я гады з’яўлялася архітэктарам Мінскага мастацка-вытворчага камбінату, дзе распрацоўвала інтэр’еры грамадскіх будынкаў.

У 1990-я гады яна стварае сваю творчую майстэрню. У гэтыя гады выкананы праект рэканструкцыі кінатэатра «Радзіма» пад драматычны тэатр «Дзе-Я?».

У 1976 годзе Аксана Фёдараўна Ткачук атрымала звання «Заслужаны архітэктар БССР», узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Матэрыялы выставы даступны па спасылцы.