Удзел супрацоўніка НАРБ у дыялогавай пляцоўцы ў НПЦ гігіены
1 чэрвеня загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы ў РУП «Навукова практычны цэнтр гігіены», дзе выступіў з лекцыяй «Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Лектар падзяліўся з удзельнікамі мерапрыемства малавядомымі фактамі аб зараджэнні і цэнтралізацыі партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі БССР, аб арганізацыі сувязі з Вялікай зямлёй, аб найбольш буйных баявых аперацыях «народных мсціўцаў». На прэзентацыі былі прадстаўлены дакументы, якія распавядаюць аб партызанскай паўсядзённасці: арганізацыі быту і харчавання, медыцынскай дапамогі, уладкавання лагера.
С.В.Кулінок таксама расказаў аб дакументальных зборніках, выставах і інтэрнэт-праектах, прысвечаных пытанням партызанскага руху і рэалізаваных пад грыфам Нацыянальнага архіва за апошнія дзесяцігоддзі.
С.В.Кулінок выступае з лекцыяй |
Калектыў НПЦ гігіены слухае лекцыю |
С.В.Кулінок |