Аб увекавечанні памяці К.Сіманава ў г.Магілёве

Канстанцін Міхайлавіч Сіманаў (1915-1979) – рускі савецкі празаік, паэт, драматург, кінасцэнарыст, грамадскі дзеяч, журналіст і ваенны карэспандэнт.

У першыя дні вайны быў прызваны ў РСЧА і як карэспандэнт «Известий» быў прыкамандзіраваны да вайсковай газеты 3-й арміі «Баявы сцяг» як ваенны карэспандэнт.

Велізарны ўплыў на К.Сіманава, як пісьменніка аказаў яго ўдзел у абароне горада Магілёва ў ліпені 1941 года. А напісаны ім раман «Жывыя і мёртвыя», увекавечыў бітву на Буйніцкім полі ў рускай літаратуры.

На Буйніцкім полі, дзе таемна быў развеяны прах Канстанціна Міхайлавіча, быў устаноўлены памятны камень у яго гонар.

Магілёўскі гарвыканкам неўзабаве пасля яго смерці, разгледзеўшы хадайніцтва ветэранаў 388 стралковага Сандамірскага ордэна Багдана Хмяльніцкага палка, прыняў рашэнне ад 16 красавіка 1980 года № 3-55 «Аб перайменаванні часткі вуліцы Гагарына на ўчастку ад плошчы Гагарына да праспекта Шміта».