Правядзенне тэматычнай экскурсіі «Знаёмства з архівам»

30 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» была праведзена тэматычная экскурсія «Знаёмства з архівам» для навучэнцаў 11 класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна».

Супрацоўнікі архіва расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, правялі майстар клас па прашыўцы справы, пазнаёмілі іх з выставамі, падрыхтаванымі па дакументах і матэрыялах дзяржархіва. У канцы экскурсіі навучэнцам паказалі сховішча і расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.

 

Архівіст Беразоўская А.М. з навучэнцамі
Падчас прэзентацыі выставы «Старонкі гісторыі г.Маладзечна»
Майстар-клас па падшыўцы спраў
Навучэнцы ў архівасховішчы
Дэманстрацыя дакументаў