30 мая 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход
30 мая 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам), працягваючы мерапрыемствы да 100-гадовага юбілею архіва, адбыўся ўрачысты сход, на якім старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ГАГам Ю.У. Лазавенка павіншавала калектыў ад Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Ганаровымі граматамі і Падзякамі за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці арганізацыі, падтрымку і развіццё прафсаюзных ініцыятыў і сувязі са 100-годдзем з Дня ўтварэння Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці адзначаны: архівіст 1 катэгорыі А.У. Цімашэнка, архівіст 2 катэгорыі Т.М. Макарэвіч, вядучы архівіст М.В. Бартноўская, загадчык аддзела справаводства, фарміравання нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Т.В. Хіневіч.
Да слоў віншаванняў далучыўся намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П., яшчэ раз павіншаваў супрацоўнікаў архіва з юбілеем, адзначыўшы добрую і згуртаваную работу калектыву.
– Дзякуючы высокаму прафесіяналізму работнікаў архіва зберагаецца і прымнажаецца гісторыка-дакументальная скарбніца Беларусі, умацоўваецца сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, – адзначыў А.П. Міцкевіч.
Пасля ўрачыстай часткі былі абмеркаваны бягучыя рабочыя пытанні, падведзены вынікі, намечаны бліжэйшыя планы.
Так, загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Жынёва І.У. азнаёміла калектыў з даручэннем Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М. Хаменка, дадзенага падчас правядзення выніковай калегіі ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі (далей – Дэпартамент) аб распрацаванай новай агульнай канцэпцыі эмблем дзяржаўных архіўных устаноў для абласных і занальных архіваў, прапанаванай і ў выніковым варыянце адобранай Міністрам юстыцыі і Дырэктарам Дэпартамента О.Л. Воінавым. Калектыў архіва аднагалосна прагаласаваў за распрацаваную эмблему ГАГам.