Аб удзеле работніка НАРБ у Міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу
25—28 мая загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прыняў удзел у працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Ад прарыва блакады Ленінграда да Курскай бітвы» (да 80-годдзя карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай вайне), якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу (Расія).
25 мая прайшоў круглы стол, прысвечаны розным аспектам блакады Горада-Героя Ленінграда. 26 мая адбылося пленарнае пасяджэнне. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуўся віцэ-губернатар У.М.Княгінін, дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда А.В.Лезік.
27 мая загадчык аддзела публікацый, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў на секцыйным пасяджэнні з дакладам ««Акцыя 1005»: хаванне нацыстамі слядоў масавага знішчэння насельніцтва Беларусі». Выступленне вызвала цікавасць і абмеркаванне ў удзельнікаў канферэнцыі.
За вялікі асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Гарады-героі: фронт і тыл у буйнейшых бітвах Вялікай Айчыннай вайны», якая прайшла ў 2022 г. С.В.Кулінку было ўручана Пісьмо з падзякай віцэ-губернатара У.М.Княгініна.
![]() |
С.В.Кулінок з Пісьмом з падзякай віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга |
![]() |
Пісьмо з падзякай віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга С.В.Кулінку |
![]() |
Выступленне С.В.Кулінка на секцыйным пасяджэнні |
![]() |
Удзельнікі канферэнцыі: д.г.н. С.У.Кулік, к.г.н. А.І.Корсак, д.г.н. Я.Ф.Крынко, д.г.н. А.Я.Краснажонава, к.г.н. С.В.Кулінок |
![]() |
Норма хлеба ў Блакадным Ленінградзе |
![]() |
Экспазіцыя музея блакады Ленінграда |
![]() |
Экспазіцыя музея блакады Ленінграда |