Наведванне мерапрыемства ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства»
Да Дня абароны дзяцей і ў рамках мерапрыемстваў праводзімых у «Год міру і стварэння» Мінская гарадская арганізацыя беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў арганізаваў мерапрыемства для дзяцей у кінатэатры «Піянер», дзе прайшло падвядзенне вынікаў конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства».
Супрацоўніца ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, шматдзетная маці А.К.Цецернік разам з трыма дочкамі наведала вясёлае свята. Маляўнічая анімацыя, выстава малюнкаў, урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу і прагляд мультфільма пакінулі добрае ўражанне і падарылі шмат пазітыўных эмоцый малышам.