Урачысты сход у Нацыянальным архіве
26 мая 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход з нагоды 96-годдзя ўтварэння архіва.
Перад работнікамі архіва выступіў дырэктар Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч. У сваім выступленні ён адзначыў поспехі работы калектыву, важнасць тых задач, якія стаяць цяпер перад архівістамі. Дземянюк А.К. падзякаваў калектыву за работу, выказаў надзею на плённую работу калектыву ў далейшым.
Таксама перад калектывам архіва выступіла Шаўчэнка Т.А. – старшыня прафсаюзнай арганізацыі архіва. Яна павіншавала калектыў архіва, адзначыла ролю Нацыянальнага архіва ў фарміраванні гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, і запрасіла калектыў узяць удзел у экскурсійнай паездцы з наведваннем музея народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, арганізаванай прафсаюзным камітэтам спецыяльна да дня нараджэння архіва.
На сходзе работнікі архіва паглядзелі дакументальны фільм (2017), зняты нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» да 90-годдзя ўтварэння архіва.
Дырэктар Нацыянальнага архіва А. К. Дземянюк віншуе калектыў |
Калектыў Нацыянальнага архіва на ўрачыстым сходзе |
Калектыў Нацыянальнага архіва на ўрачыстым сходзе |
Дырэктар Нацыянальнага архіва А. К. Дзямянюк і нам. дырэктара А. У. Кушнова на ўрачыстым сходзе |
Выступ старшыні прафсаюзнай арганізацыі архіва Т.А.Шаўчэнкі |
Калектыў Нацыянальнага архіва на ўрачыстым сходзе |
Калектыў Нацыянальнага архіва на ўрачыстым сходзе |