Занальны дзяржаўны архіў у г.Мозыры наведалі бібліятэкары сельскіх філіялаў ДУК «Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А.С.Пушкіна»
26 мая ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мозыры» ў рамках семінара-практыкума «Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк у сучасных умовах» наведалі бібліятэкары сельскіх філіялаў ДУК «Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А.С.Пушкіна» ў колькасці 23 чалавек.
Загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый, Рамановіч Таццяна Мікалаеўна, правяла навучалае занятак на тэму: «Арганізацыі – крыніцы камплектавання архіва, тэрміны захоўвання дакументаў, складанне наменклатуры спраў».
Загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, Дамашкевіч Алена Валянцінаўна, правяла з бібліятэкарамі гутарку на тэму: «Склад дакументаў архіва, іх выкарыстанне і практычнае прымяненне».
Галоўны захавальнік фондаў дзяржархіва, Бикчентаева Таццяна Рашитовна, правяла з гасцямі аглядную экскурсію ў сховішча архіва і распавяла ім пра-умовах захоўвання дакументаў, іх пошуку і выкарыстанні ў практычных мэтах, а таксама аб метадах перакладу дакументаў у электронны фармат.
Увазе экскурсантаў былі прадстаўлены стацыянарныя выставы архіўных дакументаў: «Трохвугольнікам складзены пажоўклы лісток…»(лісты з фронту) і «Яны набліжалі перамогу» (успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.).