Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняў удзел у акцыі «Дэкада кібербяспекі «КіберДзеці»
26 мая 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) прайшоў дзень інфармавання.
У мэтах супрацьдзеяння кіберзлачыннасці і павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва ў чытальнай зале ўстановы прайшоў сход работнікаў архіва пад агульнай назвай «Дэкада кібербяспекі «КіберДзеці».
У сваім дакладзе інжынер-праграміст аддзела ІПС і ААТ ГАГам Цішчанка Т.Ю. распавяла, што такое персанальныя дадзеныя і як з імі абыходзіцца. Асаблівую ўвагу ў сваёй прамове Таццяна Юр’еўна надала правілам бяспекі ў інтэрнэце. Дала некалькі парад, па якіх спасылках не варта пераходзіць, як бяспечна спампоўваць інфармацыю, рабіць пакупкі ў інтэрнэце, а таксама што трэба рабіць, калі ты ўжо стаў ахвярай махлярства ў сетцы.
Таксама Цішчанка Т.Ю. давяла да ведама калектыва інфармацыю, што такое кібербулінг і якія дзеянні неабходна здзяйсняць пры цкаванні ў інтэрнэце. Распавяла хто такія дропы, хто становіцца дропам і як адрозніць прапанову стаць дропам ад іншых прапаноў аб працы.
Акрамя таго, абласны архіў даў рэкамендацыі сваім супрацоўнікам правесці тлумачальныя гутаркі па пытаннях кібербяспекі ў сваіх сем’ях.
Падчас мерапрыемства архівісты задалі шэраг пытанняў дакладчыку, на якія былі атрыманы вычарпальныя адказы.