Аб адкрыцці выставы архіўных дакументаў па гісторыі і развіцці выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь

24 мая 2023 г.у Авальнай зале Дома Урада праходзіць пленарнае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 25 мая пачынае працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу», арганізатарамі якой выступілі Нацыянальны сход, Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У рамках праводзімых мерапрыемстваў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў дакументальную выставу «Гісторыя развіцця выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь».

У фондах Нацыянальнага архіва захаваліся дакументы аб стварэнні ЦВК, мандаты яе членаў, узоры выбарчых дакументаў па выбарах у Вярхоўны Савет БССР, інструкцыя Цэнтральнага выбарчага камітэта аб выбарах у Саветы дэпутатаў, дакументы па правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама дакументы аб правядзення агульнарэспубліканскіх рэферэндумаў. Прадстаўленыя на выставе дакументы адлюстроўваюць станаўленне і развіццё выбарчай сістэмы ў нашай краіне. З дакументамі азнаёміліся міністр юстыцыі С.М.Хаменка, члены Парламента і ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі.

У рабоце выставы прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, работнікі архіва.

 

1. Міністр юстыцыі С.М.Хаменка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк на выставе
2. Заг. аддзелам выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка прадстаўляе матэрыялы выставы дырэктару дэпартамента па архівах і справаводству О.Л.Воінаву і ўдзельнікам мерапрыемства
3. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з матэрыяламі выставы
4. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з матэрыяламі выставы
5. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з матэрыяламі выставы