Правядзенне работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Гэта было нядаўна, гэта было даўно…»

22 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Оршы» працаўнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Гэта было нядаўна, гэта было даўно…», прысвечаная 35-годдзю з часу стварэння ваенна-патрыятычнага клуба ЮНЕСКА «Русічы» ў г. Оршы.

Падчас дадзенага мерапрыемства дзеці азнаёміліся з дзейнасцю клуба: пошук загінуўшых і зніклых без вестак воінаў Вялікай Айчыннай вайны, іх перапахаванне і ўстанаўленне помнікаў, ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, удзел у археалагічных раскопках, аднаўленне праваслаўных цэркваў і храмаў, архіўна-даследчая дзейнасць, культура і спартыўная дзейнасць, міжнароднае супрацоўніцтва і інш.

За ўсе гады існавання клуба «Русічы» ніколі не мянялася стаўленне да такіх каштоўнасцяў, як Айчына, патрыятызм, Радзіма, абавязак, гонар. Клуб на практыцы з году ў год даказваў, што станоўчыя вынікі ў справе ваенна-патрыятычнага выхавання дасягаюцца толькі вывучэннем і разуменнем гісторыі сваёй краіны і свайго народа!