Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

16 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 9 класа сярэдняй школы №15.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Таццяна і Брузгіна Святлана расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, пра склад дакументаў і акцэнтавалі ўвагу на дакументах генеалагічнага характару. Расказалі аб спецыфіцы працы нашай установы і прапанавалі школьнікам знайсці сваіх сваякоў па імянной картатэцы.

Таксама школьнікі былі азнаёмлены з дакументальнымі выставамі: «Абарона Магілёва» «Партызанская памяць»,»Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Для школьнікаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна». А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства са школьнікамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва Святлана азнаёміла са складам дакументаў, рэжымам іх захоўвання. Падчас экскурсіі школьнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.