27 мая 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі адсвяткуе сваё 55-годдзе

Архіў быў створаны 27 мая 1968 г. пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР № 164 з мэтай цэнтралізацыі адбору, захоўвання і выкарыстання навукова-тэхнічнай дакументацыі (НТД), якая мае вялікую практычную, гістарычную і культурную каштоўнасць для Беларусі. Сумесна з Архіўным упраўленнем пры Савеце Міністраў БССР быў арганізаваны адбор каштоўнай НТД у вядучых праектных інстытутах краіны Белдзяржпраекце, Белгіпрасельбудзе, Белгіпродары.

У першыя паўгода сваёй працы супрацоўнікі архіва склалі спіс навукова-даследчых, праектных і канструктарскіх арганізацый, дакументы якіх падлягалі здачы на захоўванне.

У цяперашні час Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі захоўвае дакументы па гісторыі развіцця навукі, тэхнікі, архітэктуры Беларусі.

Гэта праектная, канструктарская, навукова-даследчая, тэхналагічная, патэнтная і іншая дакументацыя, якая фарміруе 307 фондаў, якія ўключаюць 217542 адзінак захоўвання.

Напярэдадні 55-годдзя архіва супрацоўнікамі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў была падрыхтавана стацыянарная выстаўка, прысвечаная гісторыі станаўлення і развіцця ўстановы.

З экспазіцыяй можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, вул. св. Кірылы і Мяфодзія, 4.