15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена экскурсія для карыстальнікаў чытальнай залы і членаў іх сем’яў

15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута і захавання гістарычнай памяці беларускага народа, па тэлефоне адбылося кансультаванне грамадзян па пытаннях генеалагічнага даследавання ў архіве і праведзена аглядная экскурсія для карыстальнікаў чытальнай залы і членаў іх сем’яў.

Госці азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, наведалі навукова-даведачную бібліятэку, у архівасховішчах даведаліся пра рэжым і ўмовы захоўвання дакументаў, у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў, а ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў – за сканаваннем архіўных дакументаў.

Госці былі ўражаны асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва і здзіўлены карпатлівай работай супрацоўнікаў па аблічбоўцы, рэстаўрацыі і захаванні дакументальных матэрыялаў архіва.