Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»

У рамках правядзення ў 2023 годзе Года міру і стварэння і правядзення 15 мая 2023 года рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў Нікулінай М.А. праведзена экскурсія па архіве для навучэнцаў 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г.Оршы».

У ходзе мерапрыемства дзеці наведалі архівасховішчы, даведаліся пра склад і аб’ём фондаў, якія захоўваюцца, азнаёміліся з работай чытальнай залы, а таксама пазнаёміліся са спецыфікай работы па правядзенні генеалагічных даследаванняў у архіўных установах Рэспублікі Беларусь.