Правядзенне ўрока для навучэнцаў 10 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 12 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Гімназія № 7 г. Гродна имя В.Т. Калакольнікава» быў праведзены ўрок на тэму «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь».

А.Ю. Забалотная, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку аддзелаў ЗАГС галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення і змены сцяга, герба і гімна Беларусі на розных этапах яе развіцця, а таксама яны даведаліся пра значэнне элементаў дзяржаўнай сімволікі.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй, падчас якой навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў.