Удзел работніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у рэспубліканскім семінары

11 мая 2023 г. у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прайшоў рэспубліканскі семінар «Изучение памятных мест Великой Отечественной войны с использованием интерактивных дидактических материалов». На семінары прысутнічалі настаўнікі Мінскай вобласці, г. Мінска, прадстаўнікі інстытутаў развіцця адукацыі. Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.Я.Тумаш выступіла з дакладам «Серия книг “Без срока давности” как возможность знакомства с первоисточником при изучении истории Великой Отечественной войны». Пад час выступлення М.Я.Тумаш падрабязна спынілася на структуры зборніка, складзе публікуемых дакументаў і инфармацыйным патэнцыяле. Таксама дакладчык расказала аб правадзімай у архіўнай галіне акцыі «Архівы — школе», што выклікала ў прысутных жывы интарэс.

 

У час рэспубліканскага семінара
Сертыфікат удзельніка семінара М.Я. Тумаш
У час выступлення М.Я. Тумаш на семінары