Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»
Напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 12 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ўстановай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь».
У ходзе ўрока А.Ю. Забалотная, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, распавяла навучэнцам пра гісторыю і значэнне дзяржаўных сімвалаў Беларусі.
Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў, дзе яны на свае вочы ўбачылі працэс аднаўлення дакументаў, а таксама даведаліся аб умовах іх захоўвання.