Правядзенне ўрока для навучэнцаў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

12 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Рэха вайны».

Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены экспанаваныя ў чытальнай зале архіва выставы «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму».

Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча. Навучэнцы даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.