Сезон тэматычных выставак стартаваў 13 мая ля Кургана Славы

На мемарыяльным комплексе «Курган Славы» 13 мая адкрыўся III сезон выставак выхаднога дня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міра і стварэння.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 13 і 14 мая 2023 года на мемарыяльным комплексе прэзентаваў перасовачную банэрную выставу «МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — СЭРЦА ВЯЛІКАЙ БЕЛАРУСІ».

Экспазіцыя складаецца з сямі банэраў, якія адлюстроўваюць не толькі важнейшыя вехі ў гісторыі Міншчыны, але і ў цэлым дынаміку яе развіцця, як у сферы агульнага будаўніцтва, так і розных галін народнай гаспадаркі — ад аграпрамысловага комплексу да культуры.

Гэта выстаўка ў дакументах і фактах адлюстроўвае амаль векавую гісторыю Мінскай вобласці: ад стварэння самой вобласці ў 1938 годзе і змянення яе граніц, да аднаўлення ў пасляваенны перыяд і будаўніцтва важных прамысловых аб’ектаў.

Праект «Выхадныя на Кургане Славы» стартаваў у 2021 годзе. Экспазіцыі розных арганізацый, аб’яднанняў і структур Мінскай вобласці знайшлі шырокі водгук у жыхароў і гасцей цэнтральнага рэгіёна і сталіцы.