А вы ведалі, што ля вытокаў стварэння дзяржаўных сімвалаў Беларусі былі ўраджэнцы Віцебшчыны?
Беларусь стала першай у свеце краінай, якая выкарыстоўвала нацыянальны арнамент у якасці элемента флага. Арнамент вышыты ў 1917 г. Матронай Маркевіч з Сенненскага раёна.
Герб пасля рэферэндуму 1995 г. зменьваўся двойчы. У 2012-м нязначна змянілі шрыфт і адценні на адлюстраванні зямнога шара. А ў 2021-м контур краіны стаў залатым, перарабілі формы каласоў, канюшыны і лёну. На шары зараз відаць тая частка Еўропы, дзе размешчана Беларусь.
Яшчэ ў 1944 г. музыку да гімна напісаў беларускі кампазітар Нестар Сакалоўскі, ураджэнец Докшыцкага раёна. Гэтую мелодыю ў якасці гімна БССР зацвердзілі ў 1955-м, ужо пасля смерці аўтара. У 2002 г. адбылося галасаванне, па якім большасць грамадзян абралі мелодыю Сакалоўскага. Тэкст для гімна напісалі Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна.
![]() |
У г. Віцебску 14 мая ля галоўнага флага вобласці на пляцоўцы перад Віцебскім аблвыканкамам адбылося ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. |

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай бяруць удзел у мерапрыемстве |