Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

12-13 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскіх акцый «Архівы-школе» і «Мая сям’я – мая краіна», а таксама мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня дзяржаўнай сімволікі, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 9 і 10 класа патрыятычнага выхавання сярэдняй школы № 12.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Таццяна і Брузгіна Святлана расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, пра склад дакументаў і акцэнтавалі ўвагу на дакументах генеалагічнага характару. Расказалі аб спецыфіцы працы нашай установы і прапанавалі рабятам знайсці сваіх сваякоў па імянной картатэцы.

Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнай сімволікі юнакам была прадстаўлена тэматычная выстава з дзяржаўнымі сімваламі (сцяг, герб, гімн). Навучэнцамі быў праслуханы гімн Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены кароткаметражны дакументальны фільм: «Сімвалы народа». Супрацоўнікамі архіва былі расказаны цікавыя факты з гісторыі стварэння дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.

Далей, у ходзе агляднай экскурсіі, школьнікі наведалі архівасховішча, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулева Святлана азнаёміла з дзейнасцю архіва па захаванні дакументаў, рэжымам іх захоўвання. Таксама для хлопцаў была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Гісторыя партархіва».