Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

13 мая 2023 г., напярэдадні свята Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Адмысловая імпрэза і настрой надало сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна працаўнікамі архіва.

З прывітальным словам перад архівістамі выступіла намеснік дырэктара архіва А.А.Стуканава, якая расказала пра гістарычныя вытокі стварэння Дзяржаўных сімвалаў у нашай краіне, а таксама пра ролю архівістаў у захаванні гістарычнай памяці і праўды ў стварэнні галоўных атрыбутаў краіны.

А.А.Стуканава паведаміла прысутным на сходзе, што напярэдадні, у актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, кадэтаў Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча, класа пагранічнай накіраванасці сярэдняй школы № 206 г. Мінска. У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Нацыянальнага архіва. У фае залы дэманстраваліся выстаўкі «Аб дзяржаўных сімвалах Беларусі» і «Геральдыка сучаснай Беларусі», падрыхтаваныя Нацыянальным архівам.

Намеснік дырэктара архіва А.У.Кушнова ў сваім выступленні адзначыла, што Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» вызначана апісанне і парадак выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама адзначыла, што грамадзяне нашай краіны павінны беражліва і паважліва ставіцца да Дзяржаўных сімвалаў – Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.