Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы» Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»

12 мая 2023 года напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла тэматычны ўрок «Сімвалы Беларусі» для навучэнцаў 7 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава».

Вядучы архівіст пазнаёміла дзяцей з гісторыяй сімвалаў нашай дзяржавы: гербам, сцягам і гімнам. Школьнікі даведаліся пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, пра тое, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх зацвярджэння, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і як выконваецца Дзяржаўны гімн.

У ходзе мерапрыемства дзеці разважалі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, а таксама адказвалі на пытанні віктарыны «Як мы ведаем сімволіку Рэспублікі Беларусь?». У завяршэнні хлопцам былі ўручаны памяткі з сімволікай нашай краіны і вучні выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.