Інфармацыйная гадзіна «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»

12 мая 2023 г. ва ўстанове «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» ў рамках акцыі «Архівы-школе» і Года міру і стварэння, напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь працаўнікамі архіва была праведзеная інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў медыцынскага каледжа імя С.І.Шклярэўскага г. Слуцка.

Супрацоўнікі архіва расказалі студэнтам аб тым, што другую нядзелю мая ў Беларусі – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, выклалі кароткую гісторыю стварэння дзяржаўных сімвалаў суверэннай дзяржавы. Гэтае дзяржаўнае свята адзначаецца ў краіне штогод у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.