Адкрыцце выставы «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны» у Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска
11 мая 2023 года ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска адкрылася дакументальная выстава «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафона-дакументаў. Выставачны праект заснаваны на сапраўдных дакументах і адлюстроўвае розныя аспекты рэалізацыі нацыстамі і іх памагатымі палітыкі генацыду беларускага народа.
У ходзе прэзентацыі выставы загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра склад дакументаў, прадстаўленых на выставе: распарадчыя дакументы акупацыйных уладаў і іх памагатых аб знішчэнні мірнага насельніцтва, справаздачы, акты, спісы ахвяр, пратаколы допытаў, сведкавыя паказанні, фатаграфіі і многае іншае.
Кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Іванаўна Калядка адзначыла, што дадзены выставачны праект – гэта жывая памяць нашай краіны, урок і перасцярога будучым пакаленням аб тым, якую высокую цану мае Вялікая Перамога. Таццяна Іванаўна выказала падзяку Нацыянальнаму архіву Рэспублікі Беларусь за прадстаўленую магчымасць азнаёміцца з выставай работнікам адміністрацыі і жыхарам Маскоўскага раёна.