Літаратурна-музычнае свята «У вянок Песняру»
11 мая 2023 года ў рамках праекта «Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю» ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло літаратурна-музычнае свята «У вянок Песняру», прысвечанае дню ўшанавання памяці паэта Паўлюка Труса.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Таццяна Лаўрык, паэтка, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык і вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль (яго выступленне было прысвечана дакументам П. Труса ў фондах архіва-музея), а таксама супрацоўнікі бібліятэкі на чале з дырэктарам Аксанай Драчан. Саліст раённага Дома культуры Сяргей Прыёмка выканаў «Песню пра Уздзеншчыну», а навучэнцы раённай гімназіі чыталі ўрыўкі з вершаў Паўлюка Труса, ствараючы сімвалічны букет ад маладога пакалення Уздзеншчыны паэту-земляку.