Віртуальная выстава «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж: сесія даўжынёю ў 60 гадоў»
15 мая 1963 года ў гарадскім пасёлку Лоеве Гомельскай вобласці было створана педагагічнае вучылішча, у цяперашні час – установа адукацыі «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж». Напярэдадні юбілея са дня гэтай падзеі Занальным дзяржаўным архівам у г. Рэчыцы падрыхтавана віртуальная выстава «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж: сесія даўжынёю ў 60 гадоў».