Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Алега Леанідавіча Воінава з 78-й гадавінай Перамогі
Ад імя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дазвольце шчыра павіншаваць усіх вас з Вялікім святам – Днём Перамогі!
Сёння мінула ўжо 78 гадоў з таго дня, калі адгрымелі баі Вялікай Айчыннай вайны, адышло ў мінулае ваеннае ліхалецце, пакуты і пазбаўленні беларускага народа.
Гэтымі днямі мы ўзгадваем усіх, хто здабыў для нас Перамогу.
Мы ўспамінаем імёны ветэранаў, іх незгасальны подзвіг на палях бітваў, успамінаем загінуўшых, якія, не шкадуючы сваіх жыццяў, разграмілі ворага, прынеслі мір і свабоду народам Еўропы. Мы памятаем партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся з захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі.
Асабліва хацелася б сказаць пра работнікаў архіўных устаноў, чыя карпатлівая праца ў гады вайны дазволіла захаваць неацэнныя помнікі нацыянальнай культуры, данесці гістарычную праўду да пакаленняў, якія цяпер жывуць, аб жахах генацыду беларускага народа, мужнасці і гераізме нашых суайчыннікаў у гады вайны.
Паважаныя калегі! Віншую вас з 78-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Жадаем ветэранам доўгіх гадоў жыцця! А ўсім нам шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі |
А.Л.Воінаў |
05.05.2023