Акцыя «Архівы-Школе» ў занальным дзяржаўным архіве Навагрудка
Наведвальнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» напярэдадні свята Перамогі сталі навучэнцы 1 і 4 класаў ДУА «Уселюбская сярэдняя школа». Школьнікі азнаёміліся з дакументамі стэндавай выставы «Вечнай памяццю жывыя…», якая расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Навагрудчыне, герояў вайны, чыімі імёнамі названы вуліцы г. Навагрудка.