4 мая 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшла экскурсія для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі

4 мая 2023 г., у рамках акцыі «Архівы-школе», ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Наведвальнікі азнаёміліся са стэндавай фота-выставай «Паўсталая з попелу», прысвечаная адраджэнню горада Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, к.г.н. Масейчук Л.І. азнаёміла экскурсантаў з фотадакументамі, якія ілюструюць разбурэнні, прычыненыя гораду ў гады вайны, фіксуюць нялёгкія ўмовы жыцця жыхароў пасляваеннай сталіцы, паказваюць іх цяжкую, але такую радасную працу па аднаўленню Мінска. Экскурсавод падкрэсліла, што паралельна з працай сапёраў, будаўнікоў, дарожных рабочых, аднаўленнем горада займаліся і архітэктары, такія як: М. І. Бакланаў, Г. У. Заборскі, У. А. Кароль, І. Р. Лангбард, Н. М. Макляцова, Л. Д. Усава, Г. В. Сысоеў і многія іншыя.

У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў студэнты пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй вышэйназваных архітэктараў, якая захоўваецца ў архіве. Чарцяжы, эскізы, праекты рэканструкцыі горада выклікалі жывую цікавасць сярод студэнтаў.