«Архівы – школе»: сустрэча з вучнямі ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз», прысвечаная Дню Перамогі

Напярэдадні святкавання 9 мая ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася сустрэча з навучэнцамі 7-9 класаў установы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз».

У чытальнай зале загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Аляксандр Петухоў пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з дакументамі з фондаў архіва, якія датычацца Другой сусветнай вайны. Сярод іх матэрыялы абласной камісіі садзейнічання ў рабоце надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў, якія наглядна дэманструюць маштабы трагічных наступстваў нацысцкай палітыкі генацыду на беларускіх землях. Таксама ўвазе школьнікаў была прадстаўлена выстава на стэндзе «9 траўня. З Днём Перамогі!», прысвечаная архівістам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Затым вучні з экскурсіяй наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў і архівасховішчы.