«Урачыстае паседжанне, прысвечанае Дню Перамогі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

2 мая 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Перамогі.

Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў пазнаёміў работнікаў архіва з дакладам на тэму: «Кошт Перамогі для Беларусі». Асобны акцэнт у дакладзе быў зроблены на ўроне, які быў зафіксаваны па выніках работы Магілёўскай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце надзвычайнай дзяржаўнай камісіі (ЧДК) па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і ўліку прычыненага імі ўрону па Магілёўскай вобласці, якая дзейнічае на базе Магілёўскага аблвыканкама ў 1944-1945 гг. Таксама ў дакладзе былі ўлічаны бягучыя вынікі расследавання Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы «аб генацыдзе беларускага народа» у 2021-2023 гг.

Акрамя таго прысутныя пазнаёміліся з новай выставай на стэндзе «9 траўня. З днём Перамогі».