Аб экспанаванні выставы

У рамках Года міру і стварэння, а таксама правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 78-м угодкам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» наведалі тэматычную экспазіцыю Палаца культуры г. Маладзечна, створаную на аснове віртуальнай выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Маладзечна і Маладзечанскі раён», падрыхтаванай супрацоўнікам архіва Адамовіч Наталляй Аляксандраўнай.

Таксама ў выставачнай зале Палаца культуры экспануецца мабільная выстава «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваная па дакументах і матэрыялах занальнага дзяржархіва.