Сход працоўнага калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прысвечаны 1 траўня

У Беларусі 1 мая з’яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём. Свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і мае больш як векавую гісторыю.

Напярэдадні вышэйназванага свята, 29 красавіка 2023 г., у рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў «Год міру і стварэння», а таксама рэалізацыі задач, вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па рабоце з моладдзю, у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі маладога спецыяліста. аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В.Шкут падрыхтавала, для работнікаў установы, прэзентацыю прысвечаную Святу працы 1 мая.

На сходзе калектыву аўтар расказала пра гісторыю свята, паказала яго сацыяльнае і гістарычнае значэнне, падкрэсліла, што некалі ідэалагічнае свята страціла свой палітычны характар, і цяпер адзначаецца як свята вясны і стварэння.

Перад пачаткам інфармацыйнай гадзіны перад супрацоўнікамі архіва выступіў намеснік дырэктара Ю.А.Натур’еў, які павіншаваў калектыў з надыходзячым святам.