З клопатам пра бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе

У 2023 году вызначана такая тэма Сусветнага дня аховы працы, які прайшоў у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» 28 красавіка ў рамках мерапрыемстваў «Тыдня нулявога траўматызму».

Падчас праведзеных у лабараторыі мерапрыемстваў асноўная ўвага была нададзена навучанню бяспечным метадам і прыёмам выканання працы, праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама арганізацыі кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах і правільнасцю ўжывання індывідуальных сродкаў абароны супрацоўнікамі лабараторыі.

Таксама, напярэдадні правядзенні Сусветнага дня аховы працы, у лабараторыі сумесна з Дзяржархівам Мінскай вобласці была праведзена пазапланавая праверка сістэмы абвяшчэння і агульнааб’ектовая трэніроўка па эвакуацыі персанала і адпрацоўцы дзеянняў пажарнай дружыны ў выпадку ўзнікнення пажару.