28 красавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшлі мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках Сусветнага дня аховы працы
28 красавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшлі мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках Сусветнага дня аховы працы, на тэму: «Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноватворны прынцып і права ў сферы працы». Супрацоўнікі заслухалі выступленне дырэктара архіва Афанасьевай Т.Ю. па гэтым пытанні.
Архівістам таксама былі прадстаўлены для прагляду відэаролікі аб правілах аховы працы і пажарнай бяспекі ў офісе.
З работнікамі архіва была праведзена практычная трэніроўка па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння.