У рамках акцыі «Архівы – школе» ў Рэчыцкім агракаледжы праведзена лекцыя па тэме «У эпіцэнтры Чарнобыля»

26 красавіка, у дзень 37-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы праінфарміравалі навучэнцаў 2-3 курсов УА «Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж» аб тым, як тагачасныя супрацоўнікі архіва сваімі сілами эвакуіравалі і дэзактывіравалі дакументы прадпрыемстваў і арганізацый пацярпелых ад катастрофы Брагінскага і Хойніцкага раёнаў. На прыкладзе сабраных архівам дакументаў выкладзена біяграфія пажарнага-ліквідатара, ураджэнца Брагінскага раёна Васіля Ігнаценкі.

У працяг тэмы навучэнцам былі прадстаўлены архіўныя дакументы і матэрыялы аб чарнобыльскай трагедыі з фондаў і бібліятэкі архіва: рашэнні аб ліквідацыі калгасаў, карты радыёактыўнага забруджвання, газетныя артыкулы, фатаграфіі і навуковыя выданні.