Аб правядзенні ўрока для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія»

21 красавіка 2023 года ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, Дзяржархіў у г.Глыбокае наведалі навучэнцы 7 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія». Наведванне пачалося з агляднай экскурсіі па архіве, падчас якой дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ўстановы, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад фондаў, умовы захоўвання дакументаў.

Пасля экскурсіі для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне». Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т.М.Аўласава расказала пра архіўныя дакументы, якія сведчаць аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.