22 красавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшоў суботнік

Правядзенне суботнікаў у архіве стала ўжо добрай традыцыяй, якая дае магчымасць згуртаваць калектыў, што і не дзіўна, паколькі ў Беларусі суботнікі арганізуюцца з лета 1920 года і з’яўляюцца неад’емнай часткай працоўнага жыцця грамадзян.

У суботніку прынялі ўдзел 22 работніка архіва.

У гэты дзень супрацоўнікамі архіва былі выкананы наступныя работы: праведзена ўборка службовых памяшканняў пасля рамонтных работ і ўборка працоўных месцаў; прыведзена ў належны стан тэрыторыя, якая прымыкае да архіва; у сховішчах № 1 і 2 – абяспылена больш за 60 каробак захоўвання.

Усе грошы, заробленыя падчас суботніка, будуць пералічаны ў бюджэт у парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў.