Сустрэча са студэнтамі БДУ ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

21 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса аддзялення дакументазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль прачытаў для студэнтаў лекцыю па тэме «Методыка арганізацыі выкарыстання дакументаў у дзяржаўным архіве» і правёў экскурсію па выставе «…З ідэяй захаваць ад знішчэння…» да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.