Работнікі Нацыянальнага архіва наведалі міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2023
20.04.2023 года работнікі Нацыянальнага архіва наведалі міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2023. На ўнікальнай пляцоўцы свае паслугі, інавацыйныя прадукты прадставілі больш за 260 экспанентаў – гэта вядомыя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента, навуковыя і адукацыйныя ўстановы.
Работнікі архіва азнаёміліся з прадстаўленымі на выставе ўзорамі робататэхнікі, камп’ютэрнага, сервернага і камутацыйнага абсталявання, крыніц бесперабойнага сілкавання, вывучылі магчымасці айчыннага счытвальніка дакументаў «Рэгула», які дазваляе ў аўтаматычным рэжыме вырабляць сканаванне і распазнаванне пашпартоў, ID-карт і іншых дакументаў з улікам наяўных інфармацыйна-даведачных сістэм.
Асаблівую цікавасць выклікалі ўзоры камп’ютарнай тэхнікі вытворчасці холдынгу «Гарызонт», HAFF, праграмны міжсеткавы экран для кантролю за перыметрам інфармацыйнай інфраструктуры, дэманстрацыйныя стэнды антывірусных праграмных прадуктаў.
Падчас агляду экспазіцыі работнікі архіва абмеркавалі магчымасці практычнага прымянення прадстаўленых на выставе распрацовак, асабліва-камп’ютарнай тэхнікі і празрыстых OLED-экранаў беларускай вытворчасці ў рабоце Нацыянальнага архіва ў бліжэйшай перспектыве.