13 красавіка 2023 года ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі быў праведзены чарговы этап абласнога краязнаўчага конкурсу-алімпіяды, прысвечанайга 85-годдзю утварэння Вітэбскай вобласці

Журы конкурсу, у складзе якога працаваў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка, ацаніла прэзентацыі вучнёўскіх экскурсійных праектаў на тэму «Мой родны кут, як ты мне мілы» па памятных мясцінах сваёй малой радзімы. Акрамя творчай працы, дзеці выконвалі пісьмовыя алімпіядныя заданні.

У конкурсе-алімпіядзе прынялі ўдзел больш за 20 юных краязнаўцаў з розных куткоў Віцебскай вобласці. Пераможцы будуць вызначаны па выніках сумы балаў, набраных за выкананне 2 конкурсных заданняў.

Фота: падчас правядзення конкурсу-алімпіяды