«Чарнобыль-наш агульны боль»

14 красавіка 2023 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння наведалі вучні 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Кобрына».

Для школьнікаў быў праведзены ўрок, прымеркаваны да 37-годдзя аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Разам з супрацоўнікамі архіва пагаварылі аб прычынах катастрофы, яе экалагічных і медыцынскіх наступствах. Дзецям былі прадэманстраваны архіўныя дакументы і артыкулы з газет, дзе размешчаны ўспаміны відавочцаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы.

У рамках мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая традыцыйна ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю і інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, наведванне архівасховішча.

 

1. Школьнікі падчас урока
2. Рабяты за праглядам архіўных дакументаў і артыкулаў з раённых газет
3. Вучні сярэдняй школы № 4 г. Кобрына падчас экскурсіі па архівасховішчы