Адкрыццё фотадакументальнай выставы з нагоды 120 – годдзя з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча-дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларускай ССР, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра

13 красавіка 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё фотадакументальнай выставы, падрыхтаванай Нацыянальным архівам сумесна з Расійскім дзяржаўным архівам сацыяльна-палітычнай гісторыі з нагоды 120 – годдзя з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча – дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намесніка Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра.

З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Канстанцінавіч Дзямянюк.

З выставай азнаёміліся прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кіраўнікі рэспубліканскіх, абласных архіўных устаноў, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка – удзельнікі пасяджэння Міжнароднага круглага стала, арганізаванага да 120 – годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза В.І.Казлова.

Куратар выставы, загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла аглядную экскурсію, распавяла пра склад дакументаў, прадстаўленых на выставе.
З выставай можна азнаёміцца ў метадычным кабінеце архіва.