Наведванне супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Музея Бібліі

Як адзначыў 31 сакавіка 2023 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «беларуская нацыя фармавалася на стыку заходняй і ўсходнеславянскай цывілізацый, на аснове хрысціянства, але пры пераважнай перавазе праваслаўя. Менавіта канфесійны выбар, зроблены нашымі продкамі больш за тысячу гадоў таму, вызначыў культурны код беларусаў і наш менталітэт».

Таму адной з найважнейшых умоваў пабудовы будучыні нашай краіны з’яўляецца захаванне традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў.

У рамках мерапрыемстваў прымеркаваных да Года міру і стварэння супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі «Музей Бібліі», размешчаны на тэалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2011 годзе. Сярод яго экспанатаў Бібліі мінулых гадоў выдання, Бібліі на розных мовах, а таксама кераміка, кнігі, карты, фатаграфіі, паштовыя маркі і манеты, звязаныя з біблейскай тэматыкай.

У час наведвання Музея былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб сумесным супрацоўніцтве установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» з тэалагічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.